Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску - гэта афіцыйнае прадстаўніцтва Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі.

Мы працуем з беларускім урадам і недзяржаўнымі арганізацыямі па шэрагу пытанняў, у тым ліку для падтрымкі палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформаў, паляпшэння сітуацыі ў галіне правоў чалавека і выканання прынцыпаў мінароднай прававой сістэмы, і спрыяння поўнаму ўдзелу Беларусі ва Ўсходнім Партнёрстве. Мы таксама працуем з кампаніямі ў Беларусі і Вялікабрытаніі, каб пашырыць бізнес-сувязі для ўзаемнага росту.

Нашы паслугі

Візы

З 18 чэрвеня 2014 года Тэлеперформанс Лімітэд (Teleperformance Ltd), новы камерцыйны партнёр Дэпартамента па Візах і Іміграцыйных Справах МУС Вялікабрытаніі (UKVI), пачаў кантраляваць працу Візавага Цэнтра ў Мінску. Больш падрабязна пра паслугі і патрабаванні можна даведацца на вэбсайце кампаніі Тэлеперформанс.

Даведайцеся, як падаць заяўку на візу ў Вялікабрытанію на сайце Пагранічнай Службы Вялікабрытаніі.

Стыпендыi Chevening

Стыпендыi Chevening прапануюць не толькі фінансавую падтрымку для атрымання ступені магістра ў вядучых універсітэтах Вялікабрытаніі, але і магчымасць стаць часткай ўплывовай і паважанай глабальнай сеткі. У мінулым годзе шэсць стыпендыятаў Chevening з Беларусі навучалiся ў Вялікабрытаніі. Падаць заяўку.

Нашы людзі

Ms Fionna  Gibb

Ms Fionna Gibb

British Ambassador to Belarus

  • Ian Fox

    Deputy Head of Mission, Belarus

Звяжыцеся з намі

Амбасада Вялікабрытаніі ў Мінску

вул. Карла Маркса, 37
Мінск
220030
Беларусь

Access and opening times