Прэс-рэліз

Новы Амбасадар Яе Вялiкасцi ў Беларусi

Сп. Фіёна Гіб прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Беларусi

Fionna Gibb

Fionna Gibb

Сп. Фіёна Гіб была прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Рэспубліцы Беларусь у якасці пераемніка сп. Бруса Джэймса Бакнела, які будзе пераведзены на іншую пасаду Дыпламатычнай Службы. Сп. Гіб прыступіць да сваіх новых абавязкаў у студзені 2016 г.

Сп. Гіб пачала працаваць ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 г. і займала пасады ў Лондане і за мяжой. Яна працавала ў Берліне, Кіеве, Магадзішу, Басры - дзе была намеснікам генеральнага консула ў 2008-2009 гг. - і ў Сане, дзе была намеснікам кіраўніка місіі. Яе найбольш нядаўняе прызначэнне было ў Лондане ў якасці намесніка кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі, якая ахоплівае шырокае кола пытанняў ў галіне палітыкі, бяспекі і культуры.

Каментуючы свае прызначэнне Амбасадарам Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь, сп. Гіб сказала:

Для мяне вялікі гонар быць прызначанай Амбасадарам Яе Вялікасці ў Беларусі. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці пасупрацоўнічаць па шэрагу пытанняў з беларускім урадам і з няўрадавымі арганізацыямі. У тым ліку я спадзяюся далучыцца да вырашэння праблем, з якімі мы ўсе сутыкаемся ў нашым імкненні да дабрабыту, бяспекі і забяспечання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.

CURRICULUM VITAE

Поўнае імя: Фіёна Гіб
студзень 2016 – цяперашні час Амбасадар Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь
2012 – цяперашні час МЗС Вялікабрытаніі, Намеснік кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі
2012 Прадстаўніцтва ў Самалі, Намеснік кіраўніка місіі
2010 – 2012 Сана, Намеснік кіраўніка місіі
2008 – 2009 Басра, Намеснік генеральнага консула
2005 – 2008 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па барацьбе з тэрарызмам
2003 – 2005 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па нераспаўсюджванні зброі
2001 – 2003 МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент экалагічнай палітыкі
1999 – 2001 МЗС Вялікабрытаніі, Памочнік міністра, Офіс міністра замежных спраў
1995 – 1998 Кіеў, Кіраўнік аддзелу
1992 – 1995 Берлін, Віцэ-консул
1990 – 1992 супрацоўнік МЗС Вялікабрытаніі
1990 Пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі

Media enquiries

For journalists

Электронная пошта newsdesk@fco.gov.uk

UK and Belarus

Усе апошнія навіны можна знайсці на старонцы МЗС на сайце gov.uk: www.gov.uk/fco

Сачыце праз Твітэр за навінамі МЗС @foreignoffice і за парадамі наконт падарожжаў @fcotravel

Апублікавана 2 July 2015
Апошняе абнаўленне 25 January 2016 + show all updates
  1. CV update

  2. First published.