Сусветная навіна

Новы анлайн-сервіс па падачы заяў на брытанскую візу

З 31 сакавіка ў Беларусі заяўнікі на брытанскую візу Visit могуць карыстацца новым сервісам для падачы заяў у анлайн-рэжыме. Гэтая паслуга з'яўляецца часткай праекта Access UK, які зараз запускаецца па ўсім свеце.

Улічваючы паспяховы вопыт выкарыстання новага сервісу Access UK на тэрыторыі мацерыковага Кітая, Служба Віз і Іміграцыі Вялікабрытаніі (UKVI) працягвае запускаць яго ў іншых краінах для заяўнікаў на візу Standard Visitor, для паездак з мэтай заключэння шлюбу або грамадзянскага саюза (Marriage & Civil Partnership), а таксама для выканання кароткатэрміновай аплачваемай працы (Permitted Paid Engagement).

Заяўнікі змогуць скарыстацца сервісам Access UK, каб падаць заяву, забраніраваць дату і час наведвання візавага цэнтра, а таксама здзейсніць аплату на звычайны або прыярытэтны разгляд.

Глабальны праект па падачы заяў Access UK у анлайн-рэжыме быў запушчаны ў Індыі ў лютым 2016 года і ўжо больш за 7,000 заяўнікаў ў гэтай краіне скарысталіся новым сервісам.

Анкета будзе прадстаўлена на рускай і англійскай мовах. Плануецца, што пытанні анкеты будуць таксама перакладзены і на некаторыя іншыя мовы.

У 2015 годзе грамадзянам Беларусі было выдадзена 9,400 віз, 94% ад агульнай колькасці заяў былі паспяховымі.

98% зваротаў па візы катэгорыі Visit былі разгледжаны за 15 працоўных дзён, пры гэтым сярэдняя працягласць разгляду ў 2015 годзе складала 6 дзён.

Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі робіць усё магчымае, каб палепшыць якасць паслуг і зрабіць працэс звароту па брытанскія візы хуткім і зручным для заяўнікаў.

Каб скарыстацца новым сервісам, наведайце сайт Access UK www.gov.uk/apply-uk-visa.

Апублікавана 1 April 2016
Апошняе абнаўленне 6 April 2016 + show all updates
  1. Added translation

  2. Added translation

  3. First published.