Сусветная навіна

Новы Візавы Цэнтр ў Мінску пачне працаваць 18 чэрвеня

Тэлеперформанс Лімітэд (Teleperformance Ltd), новы камерцыйны партнёр Дэпартамента па Візах і Іміграцыйных Справах МУС Вялікабрытаніі (UKVI) пачне кантраляваць працу Візавага Цэнтра ў Мінску з 18 чэрвеня 2014 года.

Гэта было апублікавана пад2010 to 2015 Conservative and Liberal Democrat coalition government
British Embassy Minsk

Візавы Цэнтр будзе часова размяшчацца па адрасе:

Прэзідэнт-Гатэль, вул. Кірава 18, Мінск 220030 Беларусь

Час працы:

Панядзелак-чацвер: 09:00 - 15:00; Пятніца 11:30 - 15:00; Акрамя дзяржаўных святаў.

Больш падрабязна пра паслугі і патрабаванні можна даведацца на вэбсайце кампаніі Тэлеперформанс.

З прычын перадачы спраў кампаніі Тэлеперформанс, Візавы аддзел пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі будзе зачынены ў панядзелак 16 чэрвеня і ў аўторак 17 чэрвеня. Кліенты, якія здалі дакументы да гэтай даты, змогуць атрымаць свае пашпарты ў пасольстве да 27 чэрвеня 2014 года, і толькі пасля атрымання паведамлення пра тое, што пашпарт можна забраць.

Дэпартамент па Візах і Іміграцыйных Справах імкнецца да таго, каб кліенты маглі выбраць дзень падачы дакументаў у цягу пяці дзён з мамента рэгістрацыі анкеты. Стандартнае заяўленне на атрыманне візы разглядаецца 15 працоўных дзён, а заяўленне на сталае пражыванне – тры месяцы.

Больш падрабязна пра візавую службу Вялікабрытаніі можна даведацца на сайце UKVI.

Апублікавана 11 June 2014