William (Bill) Longhurst

Бiяграфiя
Уільям Лонгхерст (ці коратка – Біл) прыбыў у Мінск у ліпені 2026 года, каб заняць пасаду Паверанага ў справах Злучанага Каралеўства ў Рэспубліцы Беларусь. Перад уступленнем на гэтую пасаду ён прайшоў поўны курс інтэнсіўнага навучання рускай мове. Раней ён займаў пасаду намесніка кіраўніка дыпламатычнай місіі ў Швейцарыі.
Біл быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Вялікабрытаніі ў Камбоджы (з 2014 па 2018 год). Да гэтага ён працаваў ва ўрадавых структурах Вялікабрытаніі ў Сеуле (палітычныя і эканамічныя пытанні / гандлёвая палітыка), Токіа (камерцыйныя пытанні), у Пастаянным прадстаўніцтве Вялікабрытаніі пры Арганізацыі Аб’яднаных Нацый у Нью-Ёрку (бюджэт і рэформа кіравання ААН), а таксама быў намеснікам кіраўніка місіі і генеральным консулам у Бялградзе.
Да далучэння да Міністэрства замежных спраў і спраў Садружнасці нацый і развіцця Вялікабрытаніі (FCDO) Біл вывучаў японскую мову і бізнес-адміністраванне ва Універсітэце Шэфілда, а таксама нядоўгі час працаваў у адным з буйных японскіх траставых банкаў у Токіа.
Падчас працы ў Лондане ён займаўся пытаннямі палітыкі «Вялікай сямёркі» (G7), быў адкамандзіраваны ў тагачаснае Міністэрства гандлю і прамысловасці Вялікабрытаніі, дзе садзейнічаў развіццю экспарту на японскі рынак, а таксама працаваў намеснікам кіраўніка аддзела Паўднёва-Усходняй Азіі ў Міністэрстве замежных спраў і спраў Садружнасці нацый.
Павераны ў справах у Беларусі
Павераны ў справах прадстаўляе Яго Вялікасць Караля і ўрад Злучанага Каралеўства ў краіне прызначэння. Ён нясе адказнасць за кіраванне і дзейнасць пасольства і яго консульскіх устаноў, у тым ліку за палітычную працу, развіццё гандлю і інвестыцый, сувязі са сродкамі масавай інфармацыі і культурнае супрацоўніцтва, а таксама візавыя і консульскія паслугі.
Папярэднія дзяржаўныя пасады
-
Deputy Head of Mission, Switzerland
-
British Ambassador to Cambodia