Cкрынінг на туберкулёз для заяўнікаў на доўгатэрміновыя візы
З 1 красавіка 2014 большасці заяўнікаў з Беларусі на візы, якія дазваляюць знаходзіцца ў Вялікабрытаніі больш за 6 месяцаў, трэба будзе прадэманстраваць, што ў іх няма захворвання на туберкулёз.

Дадзенае патрабаванне не закране тых, хто падае на турыстычную візу, альбо візу для дзелавых візітаў, таму што максімальны час знаходжання ў Вялікабрытаніі за адну паездку па гэтым катэгорыям віз складае не больш за 6 месяцаў. Патрабаванне распаўсюджваецца толькі на тых заяўнікаў, якія падаюць на доўгатэрміновыя візы, па якіх дазваляецца знаходзіцца ў Вялікабрытаніі больш за 6 месяцаў.
Больш падрабязная інфармацыя на англійскай мове. Дзе прайсці скрынінг у Мінску.
Цэнтр скрынінга ў Мінску
Завулак Горны 3,
Мінск 220005
Тэлефоны: +375 17 288 25 41; +375 17 288 25 42; +375 17 288 27 42