Прэс-рэліз

Беларусь: Заява па выніках канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі

Заява Джэймса Клэверлі, міністра па справах Еўропы і Паўночнай Амерыкі, па выніках канстытуцыйнага рэферэндуму ў Беларусі

Міністр Вялікабрытаніі па справах Еўропы і Паўночнай Амерыкі Джэймс Клэверлі заявіў:

Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі не адпавядаў міжнародным стандартам і не прапанаваў беларускаму народу рэальны выбар. Адсутнасць міжнародных назіральнікаў ці належных кансультацый з грамадскасцю дэманструе абуральныя спробы рэжыму перашкодзіць дэмакратычнаму працэсу. Больш за тое, адвольныя арышты і падаўленне пратэстаў, якія назіраліся падчас галасавання, былі непрымальныя.

Такім вынікам папярэднічалі сфальсіфікаваныя прэзідэнцкія выбары 2020 года, падчас якіх апазіцыйныя кандыдаты, журналісты і мірныя дэманстранты былі зняволеныя, а пратэсты жорстка задушаны. Гэта таксама адбываецца на фоне непрымальнай падтрымкі Беларуссю агрэсіі Расіі супраць Украіны.

Мы падтрымліваем патрабаванне беларускага народа аб праве самастойна вызначаць сваю будучыню. Мы заклікаем улады распачаць інклюзіўны нацыянальны дыялог з дэмакратычнай апазіцыяй і грамадзянскай супольнасцю.

Media enquiries

Электронная пошта newsdesk@fcdo.gov.uk

Telephone 020 7008 3100

Contact the FCDO Communication Team via email (monitored 24 hours a day) in the first instance, and we will respond as soon as possible.

Апублікавана 28 February 2022
Апошняе абнаўленне 28 February 2022 + show all updates
  1. Added translation

  2. First published.