Сусветная навіна

Прыем заявак на стыпендыю Chevening на 2015/2016 навучальны год

Стыпендыі Chevening Брытанскага ўрада з'яўляюцца аднымі з самых прэстыжных узнагарод для замежных студэнтаў, якія плануюць вучыцца ў Злучаным Каралеўстве.

Гэта было апублікавана пад2010 to 2015 Conservative and Liberal Democrat coalition government

Two scholars from Belarus received Chevening Scholarships in 2014/2015 academic year.

Праграма Chevening прапануе таленавітым спецыялістам унікальную магчымасць прайсці курс навучання або выканаць кароткатэрміновую даследчую працу ў Вялікабрытаніі. Паспяховыя кандыдаты вызначаюцца ў адпаведнасці з іх лідэрскімі якасцямі, акадэмічнымі і прафесійнымі дасягненнямі і кваліфікацыямі, а таксама валоданнем англійскай мовай. Перавага будзе прадастаўляцца амбіцыйным і мэтанакіраваным прафесіяналам, якія плануюць жыць і працаваць у Беларусі і маюць намер укараняць змены і ўносіць уклад у развіццё краіны.

Прыярытэтныя вобласці на 2015/2016 навучальны год:

  • Эканоміка, фінансы і бізнэс;

  • Палітычныя і сацыяльныя навукі, у тым ліку Міжнародныя адносіны;

  • Грамадскае кіраванне;

  • Права;

  • Журналістыка і медыя-менеджмент.

Падаваць заяўку трэба он-лайн, па электроннай сістэме Chevening.

Заяўкі будуць прымацца да 15 лістапада 2014 года.

Updates to this page

Апублікавана 1 Жнівень 2014