Кіраўніцтва

Прыезд у Англію для сезонных сельскагаспадарчых работ, птушкагадоўлі або перапрацоўкі свініны

Парады для сезонных сельскагаспадарчых працаўнікоў, сезонных працаўнікоў галіны птушкагадоўлі і апрацоўшчыкаў свініны, якія прыязджаюць у Англію для працы на фермах, перапрацоўчых пляцоўках або на бойнях, а таксама для іх работадаўцаў.

This guidance was withdrawn on

This guide is out of date. Read current guidance about:

Applies to England

Змяніліся правілы прыезду ў Англію з краін, якія не занесены ў чырвоны спіс. Калі вы едзеце з краін і тэрыторый, якія не ўнесены ў чырвоны спіс, правілы залежаць ад стану вашай вакцынацыі.

Гэта нацыянальныя рэкамендацыі для Англіі.

Вы і ваш работадаўца павінны выконваць гэтыя ўказанні, калі вы прыбываеце ў Англію для ажыццяўлення наступнай дзейнасці:

  • сезонныя сельскагаспадарчыя работы на ферме па зборы садавіны і агародніны
  • сезонныя работы ў галіне птушкагадоўлі на ферме або перапрацоўчым прадпрыемстве
  • перапрацоўка свініны на бойні, перапрацоўчай пляцоўцы або ферме

Работы ў галіне птушкагадоўлі ўключаюць:

  • адлоў птушкі
  • забой птушкі
  • падрыхтоўку і апрацоўку мяса птушкі
  • фасоўку мяса птушкі на фермах або перапрацоўчых пляцоўках 

Апрацоўка свініны ўключае:

  • забой і раздзелка свіней
  • падрыхтоўку і апрацоўку свініны

Гэтыя ўказанні датычаць вас, калі вы маеце права прыязджаць у Вялікабрытанію для выканання гэтай працы – гэта прымяняецца, калі вы з’яўляецеся працаўніком ЕС з грамадзянствам або відам на жыхарства або калі ў вас ёсць віза для сезонных сельскагаспадарчых работ, сезонных работ у галіне птушкагадоўлі або перапрацоўкі свініны.

Тое, што вы павінны зрабіць пасля прыезду ў Англію, залежыць ад наступнага:

  • ці наведвалі вы краіну з чырвонага спісу на працягу 10 дзён да прыезду
  • ці прыбылі вы з краіны або тэрыторыі, якая не ўваходзіць у чырвоны спіс – гэта прымяняецца незалежна ад таго, прайшлі вы поўную вакцынацыю ці не

Перад тым, як прыехаць у Вялікабрытанію з любой краіны

Праверце, ці маеце вы права на статус цалкам прышчэпленай асобы

Вы лічыцеся асобай са статусам поўнай вакцынацыі, калі вы прайшлі поўны курс зацверджанай вакцыны прынамсі за 14 дзён да прыбыцця ў Англію. Дзень, калі вам увялі апошнюю дозу, не ўваходзіць у гэтыя 14 дзён.

Вы павінны быць прышчэплены адной з наступных прышчэпак:

Нават калі вы не цалкам прышчэпленыя, правілы поўнай вакцынацыі дзейнічаюць, калі вы:

  • маладзейшыя за 18 гадоў і з’яўляецеся рэзідэнтам Вялікабрытаніі або адной з зацверджаных краін
  • прымаеце ўдзел у зацверджаных выпрабаваннях вакцыны супраць каранавіруса (COVID-19) у Вялікабрытаніі або ЗША (рэзідэнтаў ЗША датычаць толькі выпрабаванні ў ЗША)
  • не можаце зрабіць вакцынацыю супраць COVID-19 па медыцынскіх прычынах, якія былі зацверджаны доктарам у адпаведнасці з новым працэсам медыцынскіх выключэнняў, і з’яўляецеся рэзідэнтам Вялікабрытаніі

Калі вы жывяце ў Англіі, прачытайце пра падачу заявы на медыцынскае вызваленне ад вакцынацыі з дапамогай пропуску NHS COVID-19.

Пацвярджэнне вашага стану вакцынацыі

Калі вы цалкам прышчэпленыя ў рамках праграмы вакцынацыі Вялікабрытаніі, вы можаце пацвердзіць свой статус вакцынацыі, выкарыстоўваючы адно з наступнага:

Папяровыя сертыфікаты таксама можна атрымаць на вэб-сайце NHS (НСАЗ).

Калі вы былі прышчэпленыя за межамі Вялікабрытаніі, праверце, якія доказы вы павінны прадставіць адносна краіны або тэрыторыі, на якой вы былі прышчэпленыя.

Калі вы не можаце даказаць, што вы адпавядаеце статусу цалкам прышчэпленай асобы, вы павінны прытрымлівацца правілаў для не цалкам прышчэпленых асоб.

Запоўніце форму пошуку пасажыраў

Перад паездкай у Вялікабрытанію (з любой краіны або тэрыторыі) вы павінны запоўніць форму пошуку пасажыраў 48 гадзін да прыбыцця ў Англію.

Незалежна ад таго, адкуль вы едзеце, вам трэба будзе вызначыць:

  • краіны, якія вы наведалі за апошнія 10 дзён
  • падрабязнасці вашага падарожжа
  • вашы кантактныя даныя
  • адрасы, па якіх вы будзеце працаваць і жыць у Англіі: вызначыце, дзе вы спыняецеся, у якасці асноўнага адраса пражывання (гэта можа быць ферма або асобнае жыллё, калі вы працуеце ў птушкагадоўлі або мясніком і не будзеце заставацца на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або бойні)

Калі вы едзеце з краіны, якая не ўваходзіць у чырвоны спіс і не прайшлі поўную вакцынацыю, вам таксама трэба будзе паведаміць дадатковую інфармацыю. У раздзеле формы пошуку пасажыраў пад назвай «Самаізаляцыя ў Вялікабрытаніі», вы павінны: 

  • выбраць опцыю «Мне трэба самаізалявацца, калі я прыеду ў Вялікабрытанію»
  • паведаміць сваю прафесію як «сезонны сельскагаспадарчы працаўнік», «сезонны працаўнік галіны птушкагадоўлі» або «перапрацоўшчык свініны»
  • паведаміць адрас фермы, дзе вы будзеце знаходзіцца
  • паведаміць адрас, па якім вы будзеце працаваць, калі вы працуеце птушкаром або мясніком і не будзеце знаходзіцца на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні

Прыезд у Англію

Вам трэба будзе даказаць на пагранічным кантролі Вялікабрытаніі, што вы прыязджаеце ў Англію, каб працаваць у якасці сезоннага сельскагаспадарчага працаўніка, сезоннага працаўніка галіны птушкагадоўлі або перапрацоўшчыка свініны. Прачытайце ўказанні аб тым, што вам трэба будзе паказаць падчас прыбыцця на мяжу Вялікабрытаніі.

Вы павінны пераканацца, што ў вас дастаткова неабходных запасаў (напрыклад, адзення, лекаў і цыгарэт), калі вы:

  • прыбываеце з краіны з чырвонага спісу і будзе знаходзіцца ў рэгуляваным каранціне ў гасцініцы першыя 10 дзён у Англіі
  • не цалкам прышчэпленыя і павінны будзеце самаізалявацца на працягу 10 дзён

Вы не павінны падарожнічаць, калі ў вас ёсць сімптомы COVID-19. Калі ў вас з’явяцца сімптомы COVID-19 падчас падарожжа ў Англію, вы павінны паведаміць аб гэтым:

  • аднаму з членаў экіпажа вашага самалёта, судна або цягніка
  • вадзіцелю, калі вы падарожнічаеце на аўтобусе

Яны праінфармуюць супрацоўнікаў аэрапорта, порта альбо вакзала, каб тыя маглі даць вам указанні адносна далейшых дзеянняў пасля прыбыцця.

Прыезд з краіны з чырвонага спісу

Калі вы былі ў краіне або на тэрыторыі з чырвонага спісу на працягу 10 дзён да прыезду ў Вялікабрытанію, вы павінны прайсці тэст на COVID-19 не пазней чым за 3 дні да даты ад’езду. Тэст павінен паказаць адмоўны вынік на каранавірус (COVID-19). Вам будзе адмоўлена ў заездзе на тэрыторыю Вялікабрытаніі, калі вынікі тэсту будуць станоўчымі.

Вы павінны:

Прыезд на ферму, у вашае жыллё або жыллё на перапрацоўчай пляцоўцы

Калі скончыцца ваш рэгуляваны каранцін, вы можаце паехаць на ферму, дзе будзеце жыць і працаваць у Англіі.

У некаторых месцах і ў грамадскім транспарце вас могуць папрасіць надзець маску. Прачытайце ўказанні пра тое, як зрабіць і правільна насіць маску.

Вы павінны прытрымлівацца рэкамендацый аб тым, як захоўваць бяспеку і дапамагчы прадухіліць распаўсюджванне COVID-19.

Ваш работадаўца павінен уключыць вас у групу работнікаў, з якімі вы будзеце галоўным чынам жыць і працаваць.

Тэставанне ў час знаходжання ў Англіі

Калі скончыцца ваш рэгуляваны каранцін у гасцініцы, вы павінны праходзіць хуткі ІФА-тэсти два разы на тыдзень (кожныя 3 ці 4 дні) падчас працы на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні.

Прыезд з краіны, не ўнесенай у чырвоны спіс, калі вы цалкам не прышчэплены

Калі вы цалкам не прышчэплены, вы павінны:

  • прайсці тэст на COVID-19 не пазней чым за 3 дні да даты ад’езду: ваш тэст павінен паказаць адмоўны вынік на COVID-19 (вам не дазволяць прыехаць у Вялікабрытанію, калі вынік тэсту будзе станоўчым)
  • самаізалявацца на працягу першых 10 дзён у Англіі
  • заставацца па адрасе, які вы вызначылі ў форме пошуку пасажыраў

Прыезд у вашае жыллё

Вы павінны ехаць непасрэдна ў сваё жыллё з пункта прыбыцця ў Вялікабрытанію. Гэта будзе адно з наступных месцаў:

  1. Ферма, перапрацоўчая пляцоўка або бойня, калі вы будзеце жыць і працаваць там.
  2. Іншае жыллё, калі вы не застаяцеся на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні, дзе вы будзеце працаваць.

Нехта з тых, з кім вы будзеце жыць, павінен забраць вас з аэрапорта, порта або вакзала. 

Калі ніхто не можа вас забраць, вы можаце скарыстацца грамадскім транспартам, каб дабрацца да свайго жылля. У грамадскім транспарце трэба насіць маску.

Прачытайце ўказанні пра тое, як зрабіць і правільна насіць маску.

Вы павінны трымацца на адлегласці 2 метраў ад іншых людзей падчас паездкі. Вы павінны насіць маску, калі не можаце знаходзіцца на адлегласці 2 метраў адзін ад аднаго.

Вашыя першыя 10 дзён у Англіі 

Ваш работадаўца павінен уключыць вас у групу, з якой вы будзеце жыць і працаваць.  

Вы не павінны пакідаць ферму (калі вы жывяце на ферме) або сваё жыллё на працягу першых 10 дзён, за выключэннем таго, каб паехаць на працу і вярнуцца з працы, або калі ўзнікае надзвычайная сітуацыя. Напрыклад, калі вам трэба:

  • тэрміновая медычная дапамога (альбо калі ваш лекар парэкамендаваў вам звярнуцца па дапамогу)
  • доступ да найважнейшых дзяржаўных паслуг, такіх як сацыяльныя паслугі і падтрымка ахвяраў злачынстваў
  • наведанне пахавання блізкага сваякa
  • выкананне юрыдычных абавязкаў, такіх як удзел у судовым разборы

Вы можаце пакінуць ферму (калі вы жывяце на ферме) або сваё жыллё, каб прайсці тэст або забраць яго вынікі.

Вы павінны папрасіць свайго работадаўцу альбо калегаў аб дапамозе альбо заказаць дастаўку, каб:

  • купіць прадукты харчавання альбо іншыя тавары
  • забраць лекі

На працягу першых 10 дзён вы павінны трымацца на адлегласці 2 метраў ад тых, хто не ўваходзіць у вашу групу. 

Вы павінны выконваць указанні па бяспецы на працы, калі працуеце на ферме.

Прачытайце рэкамендацыі перадавой галіновай практыкі па сезоннай працы падчас COVID-19 на вэб-сайце Савета па развіцці сельскай гаспадаркі і садаводства.

Тэставанне ў час знаходжання ў Англіі

Вы павінны здаць экспрэс-тэст пасля прыбыцця:

  • да канца 2-га дня
  • да канца 5-га дня
  • да канца 8-га дня

Калі вынік аднаго з хуткіх ІФА-тэстаў будзе станоўчы, вы будзеце павінны прайсці ПЦР-тэст.

Пасля першых 10 дзён у Англіі

Калі вашы вынікі тэсту на COVID-19 адмоўныя, вы можаце пакідаць ферму або жыллё з любой нагоды. Вы павінны прытрымлівацца рэкамендацый, як захоўваць бяспеку і дапамагчы прадухіліць распаўсюджванне COVID-19. 

Вы павінны працягваць праходзіць хуткі ІФА-тэсти два разы на тыдзень (кожныя 3 ці 4 дні) падчас працы на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні.

Прыезд з краіны, не ўнесенай у чырвоны спіс, калі вы цалкам прышчэплены

Праверце, ці маеце вы права на статус цалкам прышчэпленай асобы.

Вам не трэба праходзіць тэст перад ад’ездам або самаізалявацца, калі вы цалкам прышчэплены.

Праверце, якія доказы патрабуюцца для краіны або тэрыторыі, на якой вы былі прышчэплены.

Калі вы не можаце даказаць, што вы адпавядаеце статусу цалкам прышчэпленай асобы, вы павінны прытрымлівацца правілаў для не цалкам прышчэпленых асоб.

Прыезд у вашае жыллё

Вы павінны ехаць непасрэдна на адрас, які вы вызначылі ў форме пошуку пасажыраў, калі прыбудзеце на мяжу, і заставацца там.

У некаторых месцах і ў грамадскім транспарце вас могуць папрасіць надзець маску. Прачытайце ўказанні пра тое, як зрабіць і насіць маску.

Ваш работадаўца павінен уключыць вас у групу, з якой вы будзеце галоўным чынам жыць і працаваць.

Тэставанне ў час знаходжання ў Англіі

Вы павінны здаць экспрэс-тэст на 2-і дзень пасля прыбыцця ў Англію або раней.

Вы таксама павінны працягваць экспрэс-тэсты двойчы на тыдзень (кожныя 3 або 4 дні) падчас працы на ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні.

Калі вынік аднаго з экспрэс-тэстаў будзе станоўчы, вы павінны прайсці ПЦР-тэст.

Вы павінны прытрымлівацца рэкамендацый, як захоўваць бяспеку і дапамагчы прадухіліць распаўсюджванне COVID-19.

Праходжанне хуткага ІФА-тэсту

Хуткі ІФА-тэсти бясплатныя. Вы праходзіце тэст самастойна і паведамляеце пра свой вынік.

Вы павінны паведаміць пра вынік, кіруючыся інфармацыяй, якая ўваходзіць у камплект для тэставання. Справаздача пра ваш вынік важная, каб захаваць сябе і іншых.

Даведайцеся, дзе можна прайсці тэсты.

Вас могуць аштрафаваць, калі вы не пройдзеце тэсты, якія павінны прайсці. Вы можаце атрымліваць тэлефонныя званкі для праверкі таго, ці прайшлі вы тэсты.

Калi вам патрэбна дапамога для праходжання хуткага ІФА-тэсту, звярніцеся да работадаўцы.

Калі вынік вашага тэсту станоўчы

Вы павінны неадкладна самаізалявацца, калі вынікі хуткага ІФА-тэсту станоўчыя.

Іншыя члены вашай групы таксама павінны самаізалявацца.

Акрамя таго, вы павінны як мага хутчэй прайсці ПЦР-тэст. Гэта прымяняецца, нават калі вы атрымалі адну або некалькі доз вакцыны супраць COVID-19.

Вы і ваша група павінны самаізалявацца, калі вынікі ПЦР тэсту станоўчыя.

Вы і ваша група павінны працягваць самаізаляцыю, калі:

  • вы атрымалі адмоўны вынік ПЦР-тэсту, але адчуваеце сімптомы COVID-19
  • вы атрымалі адмоўны вынік ПЦР-тэсту, але ён быў пройдзены больш чым праз 2 дні пасля хуткага ІФА-тэсту
  • вынік вашага хуткага ІФА-тэсту станоўчы, і вы не праходзіце ПЦР-тэст

Іншыя члены вашай групы не павінны самаізалявацца, калі яны:

  • цалкам прышчэпленыя ў Вялікабрытаніі: гэта азначае, што яны атрымалі рэкамендаваныя дозы вакцыны супраць COVID-19, зацверджанай Агенцтвам па рэгуляванні лекаў і медыцынскіх вырабаў (MHRA) у Вялікабрытаніі, і атрымалі апошнюю дозу не менш за 14 дзён да таго 
  • маладзейшыя за 18 гадоў 6 месяцаў
  • прынялі ўдзел у зацверджаных выпрабаваннях вакцыны супраць COVID-19 або ў цяперашні час удзельнічаюць у іх
  • не могуць зрабіць прышчэпку па медыцынскіх паказаннях

Цалкам прышчэпленыя члены вашай групы ўсё роўна павінны прайсці ПЦР-тэст, нават калі ў іх няма сімптомаў. Яны павінны прытрымлівацца рэкамендацый аб тым, як захоўваць бяспеку і дапамагчы прадухіліць распаўсюджванне COVID-19.

Вы і ваша група могуць атрымаць права на адначасную выплату ў памеры 500 брытанскіх фунтаў у рамках Схемы тэставання і адсочвання Нацыянальнай службы аховы здароўя, калі вы павінны самаізалявацца.

Вы павінны выконваць рэкамендацыі па выніках тэстаў на COVID-19.

Калі ваш ПЦР-тэст адмоўны і быў зроблены на працягу 2 дзён пасля атрымання станоўчага выніку хуткага ІФА-тэсту, вы і члены вашай групы можаце спыніць самаізаляцыю.

Калі ў вас з’явіліся сімптомы COVID-19

Вы павінны запісацца на ПЦР-тэст, калі ў вас з’явіліся любыя з наступных сімптомаў, нават калі гэтыя сімптомы слабыя:

  • новыя прыступы пастаяннага кашлю
  • высокая тэмпература
  • страта альбо змена вашага пачуцця нюху альбо смаку

Вы можаце патэлефанаваць у Нацыянальную службу аховы здароўя (119) для праходжання тэсту, калі ў вас няма доступу да Інтэрнэту.

Вы павінны самаізалявацца з адначасным выкананнем абодвух наступных умоваў:

  • не менш як 10 дзён з моманту з’яўлення сімптомаў
  • да паляпшэння вашага стану і адсутнасці павышанай тэмпературы

Калі ў вас высокая тэмпература пасля 10 дзён альбо калі вы пачуваецеся дрэнна:

  • заставайцеся дома
  • звярніцеся па медыцынскую дапамогу

Калі ў вас няма сімптомаў, але тэст на COVID-19 паказаў станоўчы вынік, вам варта падтрымліваць рэжым самаізаляцыі на працягу 10 дзён, пачынаючы з дня станоўчага выніку тэсту.

Калі ваш тэст даў станоўчы рэзультат, то ў Службе тэставання і адсочвання Нацыянальнай службы аховы здароўя вас папросяць даць спісак людзей, з якімі вы кантактавалі. Сюды ўваходзіць кожны чалавек у групе, з якой вы жывяце і працуеце. Інфармацыя, якую вы прадаставілі ў форме, што дазваляе ўстанавіць месцазнаходжанне пасажыра і адсачыць яго кантакты, можа быць выкарыстана для папярэджання людзей, якія прыбылі ў Вялікабрытанію разам з вамі.

Скарыстайцеся анлайн-сэрвісам NHS 111 або патэлефануйце на нумар 111, калі:

  • вы адчуваеце, што не можаце даць рады сваім сімптомам
  • ваш стан пагаршаецца
  • сімптомы не саслабелі праз 7 дзён

Патэлефануйце на нумар 999, калі вам патрэбна неадкладная медычная дапамога.

Як прайсці вакцынацыю супраць COVID-19, калі вы не прышчэпленыя цалкам

Каб атрымаць найлепшую абарону ад COVID-19, вы павінны прайсці поўную вакцынацыю.

Калі вы атрымалі адну прышчэпку (першую дозу) да прыбыцця ў Вялікабрытанію, вам варта зарэгістравацца ў тэрапеўта і абмеркаваць, як атрымаць адпаведную другую дозу. Другая доза, якую вы атрымаеце ў Вялікабрытаніі, можа адрознівацца ад першай дозы вакцыны, якую вы атрымалі.

Працаўладкаванне з-за мяжы

Прытрымлівайцеся гэтых рэкамендацый, калі вы з’яўляецеся гадавальнікам або вытворцам, пастаўшчыком працоўнай сілы або агенцтвам, што прыцягвае працаўнікоў з-за мяжы для работы на фермах, перапрацоўчых пляцоўках або на бойнях у Англіі.

Вы павінны пераканацца ў тым, што ў працаўнікоў ёсць дакументальнае пацвярджэнне таго, што яны едуць у адно з наступных месцаў:

  • на вашу ферму для сезонных сельскагаспадарчых работ
  • на вашу ферму або перапрацоўчую пляцоўку для сезонных работ у галіне птушкагадоўлі
  • на вашу ферму, перапрацоўчую пляцоўку або бойню для перапрацоўкі свініны

Працаўнікі павінны мець гэтыя дакументы перад паездкай: іх могуць запытаць памежныя службы на мяжы з Вялікабрытаніяй.

Вы павінны прытрымлівацца прынцыпаў з інструкцыі па бяспечнай працы.

Прачытайце рэкамендацыі перадавой галіновай практыкі па сезоннай працы падчас COVID на вэб-сайце Савета па развіцці сельскай гаспадаркі і садаводства.

Пры арганізацыі перавозкі працаўнікоў паміж месцамі іх размяшчэння і працы, улічвайце дакумент Каранавірус (COVID-19): рэкамендацыі па бяспечнай транспарціроўцы для аператараў. 

Пры арганізацыі размяшчэння ўлічвайце наступныя ўказанні:

Калі працаўнікі прыбываюць на ферму, перапрацоўчую пляцоўку або на бойню, ім трэба даць:

  • выразныя інструкцыі аб іх працоўных і побытавых умовах, а таксама працэдурах бяспекі, звязаных з COVID-19, якія вы ўвялі ў сваёй гаспадарцы
  • рэкамендацыю аб тым, як захоўваць бяспеку і дапамагчы прадухіліць распаўсюджванне COVID-19
  • інфармацыю аб правядзенні тэстаў і як вы зможаце ім дапамагчы выканаць гэтыя патрабаванні
  • інфармацыю пра тое, што рабіць пры наяўнасці сімптомаў

Вы павінны папрасіць працаўнікоў даць пісьмовае пацвярджэнне таго, што яны атрымалі і зразумелі гэтую інфармацыю. Пры неабходнасці павінны быць прадастаўлены паслугі перакладу.

Аб’яднанне ў групы працаўнікоў з краін і тэрыторый, якія не ўнесены ў чырвоны спіс, якія не цалкам прышчэпленыя 

Вы павінны змяшчаць працаўнікоў, якія прыбываюць з краін і тэрыторый, не ўнесеных у чырвоны спіс, і якія не цалкам прышчэпленыя, у групы да 6 чалавек, і строга абмяжоўваць кантакты з іншымі людзьмі па-за межамі гэтых груп на працягу іх 10-дзённай самаізаляцыі.

Непрышчэпленыя або не цалкам прышчэпленыя працоўныя групы павінны складацца з працаўнікоў, якія прыбываюць у Англію на працягу 24 гадзін адзін ад аднаго.

Групы працаўнікоў павінны:

  • жыць і працаваць разам на ферме (калі яны пражываюць на ферме) або ў іншых памяшканнях, калі яны працуюць на перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні
  • падарожнічаць асобна ад іншых груп ад месца іх размяшчэння да перапрацоўчай пляцоўкі або да бойні
  • карыстацца агульнымі аб’ектамі, такімі як кухні і жылыя зоны, у асобны час, калі іншыя групы таксама пражываюць у гэтым жыллі

Вы можаце пакінуць працаўнікоў у гэтых групах пасля таго, як яны скончаць 10-дзённую самаізаляцыю.

Аб’яднанне ў групы працаўнікоў з краін і тэрыторый, якія не ўнесены ў чырвоны спіс, цалкам прышчэпленых, і якія прыбылі з краін з чырвонага спісу

Вы можаце аб’ядноўваць у групы працаўнікоў з краін і тэрыторый, не ўнесеных у чырвоны спіс, якія поўнасцю прышчэпленыя, і тых, што прыбылі з краін, унесеных у чырвоны спіс, пасля таго, як у іх скончыцца абавязковы каранцін у гасцініцах.

Вы можаце вырашаць, наколькі вялікімі будуць групы. Падумайце пра тое, як вы будзеце ізаляваць розныя групы работнікаў на сваёй ферме, перапрацоўчай пляцоўцы або на бойні, калі хто-небудзь з групы захварэе на COVID-19.

Прытрымлівайцеся ўказанняў пра тое, што рабіць, калі ў кагосьці з групы з’явяцца сімптомы.  

Тэставанне вашых працаўнікоў 

Вы павінны дапамагаць сваім супрацоўнікам атрымаць доступ да хуткага ІФА-тэстаў. 

Вы можаце:

Вы павінны даць сваім працаўнікам магчымасць праходзіць 2 хуткага ІФА-тэсташтотыдзень або (у выпадку станоўчага выніку) ПЦР-тэст для пацвярджэння.

Апублікавана 3 June 2020
Апошняе абнаўленне 8 March 2022 + show all updates
  1. Updated with guidance for people travelling from Russia.

  2. Updated with guidance for people travelling from Ukraine.

  3. Updated government advice on face coverings and testing.

  4. Added guidance for seasonal horticultural work.

  5. Updated guidance for confirmatory PCR tests and travel test changes. Removed references to seasonal poultry workers because the scheme ended for those workers on 31 December.

  6. Changes to self-isolating period following a COVID-19 PCR positive test.

  7. Updated with guidance on self isolation rules for contacts of someone with COVID-19.

  8. Updated guidance on wearing a face covering on public transport.

  9. Added advice for pork butchers coming to England for seasonal work and how workers can get Covid-19 vaccinations while they are in the UK.

  10. Updated with changes to rules for travel to England from countries not on the red list.

  11. Updated the translation pages.

  12. Updated guidance on self-isolation rules for vaccinated workers.

  13. Updated guidance on preventing the spread of COVID-19 for seasonal agricultural workers and employers.

  14. Updated the translations.

  15. Updated with new guidance on travelling from a country or territory listed as red, amber or green.

  16. Updated the translations.

  17. Updated with new requirements on testing.

  18. Updated with a link to the countries from which travel to the UK is banned.

  19. Updated guidance with new rules on what you need to do before travelling to the UK

  20. Updated to reflect that the self-isolation period is now 10 days instead of 14 with day zero being the day of contact.

  21. Updated with a link to guidance on COVID-19 alert levels.

  22. Updated Russian, Ukrainian and Belarussian translations.

  23. Updated Bulgarian translation.

  24. Updated the Polish and Romanian versions.

  25. Updated guidance under the 'Travelling from an exempt country' heading.

  26. Updated with guidance for travellers coming from countries that are exempt from quarantine rules.

  27. First published.